07.09.2020 День безопасности в Подсвилье Глубокского района

У гарадскім пасёлку Падсвілле прайшоў «День бяспекі». У адным месцы каля цэнтральнага рынку сабралося шмат людзей, дзе работнікі МНС, таварыства выратавання на водах і добраахвотнага пажарнага таварыства разгарнулі свае навучальныя пляцоўкі.

Для жыхароў і гасцей пасёлка юныя актывісты з Падсвільскай школы разам з працаўнікамі мясцовага дома культуры праводзілі конкурсы і віктарыны, распавядалі пра неабходнасць выканання правілаў пажарнай бяспекі, давалі рэкамендацыі па падтрыманні супрацьпажарнага стану ў жылых дамах. Грамадзянам у чарговы раз нагадалі нумары выкліку службаў выратавання, правілы карыстання вогнетушыцелем, а таксама пра неабходнасць ўстаноўкі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.

Выратавальнікі прыехалі ў госці не з пустымі рукамі. За актыўны ўдзел у конкурсах і выдатныя веды ў галіне бяспекі жыццядзейнасці кожны атрымаў памятныя падарункі.